Фанаты БАТЭ пасварыліся з міліцыяй
Інцыдэнт адбыўся падчас апошняй гульні барысаўскага клуба.
У нядзелю 30 чэрвеня БАТЭ прымаў у сябе дома гродзенскі “Нёман”. Падчас перапынку частка барысаўскіх фанатаў дэманстратыўна сышла са стадыёна. Пазней яны патлумачылі свой учынак тым, што супрацоўнікі міліцыі забаранялі фанатам махаць сцягамі, актыўна падтрымліваць каманду, інфармуе сайт football.by.
Міліцыянты таксама не дазволілі фанатам пранесці некаторыя банэраў, якія раней пастаянна вывешваліся на стадыёне.
БАТЭ тым часам перамог з лікам 2:0. Галы забілі Глеб (з пенальці) і Радзівонаў.