Facebook запусціла новую опцыю "агульны альбом"
Новая функцыя дазволіць стваральніку альбома вызначыць да 50 іншых карыстальнікаў, якія змогуць дадаваць выявы ў фотаальбом.
Раней карыстальнік сеткі мог загружаць здымкі толькі ў тыя альбомы, якія стварыў сам. Пры гэтым у адзін такі альбом можна было змясціць да адной тысячы малюнкаў.
З дапамогай новай функцыі стваральнік альбома вызначыць да 50 іншых карыстальнікаў, якія таксама змогуць дадаваць здымкі ў фотаальбом. Пры гэтым кожны з такіх "удзельнікаў" можа загрузіць да 200 фота.
Стваральнік "агульнага альбома" па-ранейшаму зможа ўсталёўваць настройкі доступу да альбома, а таксама дазволіць або забараніць іншым удзельнікам адкрываць доступ да загрузкі здымкаў сваім сябрам па сацыяльнай сетцы.
У панядзелак гэтая опцыя стала даступная для некаторай колькасці карыстальнікаў англамоўнай платформы. Распрацоўшчыкі плануюць неўзабаве падключыць яе для ўсіх англамоўных акаўнтаў, а затым і для карыстальнікаў найбуйнейшай сацсеткі ва ўсім свеце, інфармуе РІА "Новости".
Фота — ria.ru