Facebook не перадаваў беларускім уладам карыстальніцкіх дадзеных
Гэта вынікае з даклада Global Government Request, які апублікавала сацыяльная сетка.
У дакуменце Facebook паказаў, уладам якіх краінаў ён даваў інфармацыю пра карыстальнікаў.
Беларусі ў спісе гэтых краінаў няма. Праўда, беларускія ўлады і не падавалі ў Facebook запыты на інфармацыю пра карыстальнікаў. Прынамсі, у першыя шэсць месяцаў 2013 года, якія ахоплівае даклад.
Як адзначаецца ў дакладзе, пераважна улады розных краін звяртаюцца да Facebook у межах расследаванняў крымінальных спраў. Збольшага гэта рабаванні і выкраданне людзей.
Фота — peacekeeper.ru