Эпідэміі захворвання на ВРІ ў Мінску пакуль не зафіксавалі
Медык, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Сітуацыя з захворваннем на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) у Мінску застаецца стабільнай і кантраляванай. Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме заявіў першы намеснік старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Павел Удот.
"Эпідэміялагічны парог захворвання не перавышаны ва ўсіх раёнах горада", — перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА яго словы.
Чыноўнік заявіў, што на сёння ў паліклініках "распрацаваныя планы мерапрыемстваў па разгортванні дадатковых сіл, зменах рэжыму і парадку працы ў выпадку рэзкага росту захворвання". Такія ж планы маюць і бальніцы. Паводле Удота, у Мінску створаны трохмесячны запас лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і сродкаў індывідуальнай абароны.
Медыцынскі чыноўнік заклікаў гараджан прайсці вакцынацыю ад грыпу, спаслашлыся на тое, што гэта дае найбольшы эфект.