Электронная сістэма падачы заяў для легалізацыі ў Польшчы запрацуе восенню

Для беларусаў ёсць яшчэ прыемныя навіны / mm-biuro.pl
У бліжэйшы час у Закон Польшчы “Аб замежніках” будуць унесены змены, якія дазволяць увесці ў эксплуатацыю электронную сістэму падачы заяў (MOS). Гэта дазволіць значна скараціць колькасць этапаў пры падачы дакументаў і час чакання рашэнняў па міграцыйных пытаннях. Пра гэта распавёў кіраўнік польскай міграцыйнай службы Томаш Цытрыновіч падчас сустрэчы з Паўлам Латушкам і Ганнай Мацееўскай.
Плануецца, што запуск сістэмы адбудзецца восенню і будзе суправаджацца шырокай інфармацыйнай кампаніяй, каб падрыхтаваць заяўнікаў да працы з парталам.
Таксама беларуская бок прапанавала павялічыць пачатковы тэрмін дзеяння часовага пасведчання асобы (tymczasowe zaświadczenie tożsamości cudzoziemca) з трох да шасці месяцаў.
Раней паведамлялася, што праязны дакумент (dokument podróży) атрымае статус дакумента, які пацвярджае асобу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.