Эксперты назвалі прычыны, чаму Беларусь атрымала "мяккі" варыянт санкцый
Даследніцкая кампанія InComeIn апублікавала аналіз уздзеяння сектаральных эканамічных санкцый ЕС на ключавыя экспартныя таварныя групы Беларусі. Эксперты назвалі прычыны, чаму Беларусь атрымала "мяккі" варыянт санкцый. Галоўная з іх — нежаданне выклікаць сур'ёзныя наступствы для сусветнага рынку калійнай прадукцыі. Таму яны закрануць толькі каля 20% яе экспарту на 500 млн долараў за год: была скарочана санкцыйная наменклатура і абмежаванні не распаўсюджаны на ўжо дзейныя кантракты.