Эканаміст Яраслаў Раманчук пакінуў Беларусь
З Беларусі з'ехаў вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук, паведамляе тэлеканал "Настоящее время". Цяпер ён жыве ў Кіеве.
Тыдзень таму ў яго адбыўся ператрус, як і ў шэрагу іншых актывістаў. Прычыну ператрусу Раманчук дагэтуль не ведае.
Перад гэтым улады зачынілі Цэнтр Мізеса — арганізацыю, якой кіраваў Раманчук.