Егіпет гатовы заплаціць Беларусі $3 млн за ачыстку сцёкавых вод

Егіпет гатовы заключыць з Беларуссю кантракт на 3 мільёны долараў па ачыстцы сцёкавых вод. Пра гэта журналістам распавёў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў, перадае БЕЛТА.
Па словах дыпламата, прыватная кампанія “Белэкполь” мае сучасныя тэхналогіі ачысткі сцёкавых вод, якія пасуюць егіпцянам. Чакаецца, што першы кантракт у гэтай сферы будзе падпісаны падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет. Усяго плануецца падпісаць каля 10 камерцыйных кантрактаў і мемарандум аб супрацоўніцтве.