Бізнесовец Аляксандр Шакуцін выйшаў на волю
Аляксандр Шакуцін / udf.name
Бізнесоўцу Аляксандра Шакуціна вызвалілі з СІЗА пасля трох сутак, паведамляе "Наша ніва". Як мяркуе выданне, ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ.
Якія падазрэнні прад'яўлены Шакуціну і ў чым іх сутнасць, невядома. Агучвалася версія, што справа можа быць у падатках.
Шакуцін калісьці быў набліжаным да Лукашэнкі бізнесоўцам і меў вялікія прэферэнцыі ад дзяржавы. Нярэдка яго называлі "гаманцом Лукашэнкі". Ён уваходзіць у санкцыйныя спісы і спрабаваў аспрэчыць гэта праз суд ЕС, але не змог.