Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі расійскія круасаны
Круасаны / Калаж Еўрарадыё
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі расійскія круасаны маркі "КруассАва". У іх знайшлі забароненыя харчовыя дадаткі.
Прычым пра адну з іх — кансервант бензаат натрыю — вытворца нават заявіў у складзе прадукта. Таксама ў круасанах знойдзены кансервант сярністая кіслата, якога там увогуле быць не павінна.