Дзяржсакратар ЗША правёў перамовы з міністрам замежных спраў Расіі
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен правёў перамовы з міністрам замежных справаў Расіі Сяргеем Лаўровым. Гэта адбылося ўвечары (па еўрапейскім часе) 29 ліпеня.
Па словах Блінкена, размова атрымалася адкрытая і прамалінейная.
Павамляецца, што Блінкен папярэдзіў Лаўрова пра санкцыі ў выпадку "далучэння" Расіяй украінскіх тэрыторый.