Дзіцячы фонд ААН: больш за палову дзяцей Украіны сталі ўцекачамі
Больш за палову дзяцей Украіны сталі ўцекачамі, паведамляе Дзіцячы фонд ААН. За месяц пасля пачатку расійскай агрэсіі свае дамы пакінулі 4,3 млн дзяцей (агулам ва Украіне 7,5 млн дзяцей): 1,8 млн з іх выехалі за мяжу, іншыя сталі ўцекачамі ўнутры краіны. Выканаўчы дырэктар фонду Кэтрын Расэл мяркуе, што рэха вайны адчуе яшчэ не адно пакаленне ўкраінцаў.
UNICEF за ўсю сваю гісторыю (ён заснаваны ў 1946 годзе) з такой сітуацыяй яшчэ не сутыкаўся.