Дзеці, загінулыя па пажары ў Пружанскім раёне, былі з праблемнай сям’і
Двое дзяцей, якія загінулі на пажары ў Пружанскім раёне, былі з сацыяльна праблемнай сям’і. Гэта высветліў Следчы камітэт, які правярае абставіны здарэння. Нагадаем, што гэты трагічны выпадак адбыўся ўвечары 19 снежня: у вёсцы Хорава загарэўся жылы дом, у якім выратавальнікі падчас тушэння пажару знайшлі целы дзвюх сёстраў — дзяўчынак 3-х і 4-х год.
42-гадовая маці дзяўчынак разам са старэйшай 11-гадовай дачкой на момант узгарання ў доме адсутнічала. За паўгадзіны да здарэння яны пайшлі да суседзяў, а малодшыя дзеці тады спалі.
Жанчына адна выхоўвала дачок. Дом, дзе яны жылі, знаходзіцца на балансе мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства, дзе жанчына працуе жывёлаводам.
16 снежня аддзел адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама прызнаў, што дзеці з гэтай сям’і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.



Фота: Следчы камітэт