Затрымалі дырэктара завода ў Рэчыцы — "Флагшток"
Віктар Самончык / dneprovec.by
Сілавікі затрымалі за палітыку дырэктара прыбытковага Рэчыцкага метызнага завода Віктара Самончыка. Яны нібыта былі незадаволены, што ён недастаткова актыўна ачышчаў завод ад іншадумцаў, піша "Флагшток" са спасылкай на свае крыніцы.
Раніцай 28 студзеня дырэктара вывелі з прадпрыемства ў кайданках. Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне няма. Вядома, што апошнім часам на заводзе былі затрыманыя некалькі кіраўнікоў паводле "экстрэмісцкіх" артыкулаў адміністрацыйнага кодэкса.
Пазней стала вядома, што кіраўніка адпусцілі.
Самончык кіруе заводам 13 гадоў.