DW расказала пра беларуса, аднаго з паспяховых маладых дырыжораў Еўропы
Віталь Аляксеёнак / dw.com
DW расказала пра беларуса Віталя Аляксеёнка, аднаго з паспяховых маладых дырыжораў Еўропы, лаўрэата прафесійных конкурсаў у Італіі і Германіі. Ён стаў дырыжорам нямецкай оперы на Рэйне ў Дзюсельдорфе.
Аляксеёнак — ураджэнец Вілейкі, яму 31 год. Пры любой магчымасці ён спрабуе спалучаць мастацтва і сваю грамадзянскую пазіцыю — за дэмакратычную і незалежную Беларусь, адзначае выданне.