Ryanair цалкам адмовіўся ад папяровых квіткоў
Самалёты Ryanair / corporate.ryanair.com
Ryanair цалкам адмовіўся ад папяровых квіткоў. Гэта азначае, што цяпер пасажыры авіякампаніі могуць падняцца на борт самалёта толькі пры дапамозе лічбавых пасадачных талонаў.
"Пераход да цалкам лічбавай мадэлі азначае больш хуткі, разумны і экалагічны досвед для пасажыраў, а таксама прасцейшы доступ да шэрагу інавацыйных функцый у дадатку, у тым ліку функцыі "Замовіць месца", інфармацыі пра рэйс у рэжыме рэальнага часу і прамых абнаўленняў у перыяды збояў у працы", — пракаментавала запуск ініцыятывы дырэктарка па маркетынгу Ryanair Дара Брэды.