Якіх перамог з дапамогай Лукашэнкі разлічвае дамагчыся Трамп — эфір

Юры Дракахрухт

Юры Дракахрухт

Вызваленне беларускіх палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў не паспрыяла атрыманню Трампам Нобелеўскай прэміі міра. А эскалацыя канфрантацыі з Вільняй і Варшаваq хаўруснікамі ЗША прымушалі думаць, што інтарэс прэзідэнта ЗША да “беларускай тэмы” і кантактам з Лукашэнкам будзе імкнуцца да нуля. Але гэтыя прагнозы не спраўдзіліся. Больш за тое, Трам абвясціў пра намер прызначыць свайго бліжэйшага паплечніка Джона Коўла cпецпрадстаўніком у Беларусі і заявіў, што Коўл ужо вядзе перамовы з Лукашэнкам пра вызваленне 50 “закладнікаў”.

Чаму “беларуская тэма” не адпускае Трампа і чым яна для прэзідэнта ЗША насамрэч цікавая? Ці сапраўды існуе рэальная пагроза анексіі Расіяй пакуль яшчэ суверэннай Беларусі і як ЗША могуць гэтаму перашкодзіць? Ці варта разлічваць на пачатак адлігі ў выніку такіх перамоў паміж Мінскам і ЗША і як гэтай сітуацыяй могуць скарыстацца дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.