“Я супраць”. Святлана Алексіевіч адказала на пытанне пра адмаўленне рускай мовы

Кніга Святланы Алексіевіч

Кніга Святланы Алексіевіч / ay.by

— Я супраць гэтага, але лічу, што гэта часовая з’ява, выкліканая адчаем, а не пастаянная тэндэнцыя. Урэшце рэшт, мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра.

Так на пытанне “Што вы думаеце пра адмаўленне Украінай рускай мовы і твораў, напісаных па-руску?” адказвае беларуская пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

На інтэрв’ю ў іспанскай газеце El País звярнуў увагу ў сваім фэйсбуку журналіст Аляксандр Арсёнаў.

— Трэба быць нобелеўскай лаўрэаткай у літаратуры, каб адным сказам абразіць мільярд-другі чалавек, а яшчэ адным сказам зарабіць сабе месца ў базе "Міратворац", — рэагуе карыстальнік сацсеткі.

Меркаванні ў каментарах падзяліліся. Адны беларусы падтрымалі крытыку журналіста, нехта нагадаў, што праблема тычыцца і рускамоўных кніг самой Алексіевіч, якія не перашкодзілі ёй атрымаць прэмію.

— Гэта тычыцца літаральна ўсяго, што напісана на рускай мове, уключаючы тое, што напісана дысідэнтамі і іншымі. Нават мову ворага трэба ведаць, каб мець магчымасць абараняцца, — нагадваюць у каментарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.