“Шарыкі” з Беларусі: ці здольныя яны сарваць “вялікую здзелку” з Трампам — эфір

Каміль Клысіньскі

Каміль Клысіньскі / Еўрарадыё

Метэазонды з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі, якія Лукашэнка і яго прапагандысты ўпарта называюць проста “шарыкамі”, прывялі да закрыцця беларуска-літоўскай мяжы. З чым салідарызавалася Польшча, адклаўшы на два тыдні ўжо запланаванае адкрыццё двух памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю. Фактычна ў закладнікі да рэжыму Лукашэнкі патрапіла больш за 1 тысячу літоўскіх грузаперавозчыкаў, якія сталі козырам у руках Мінска. Але раптам у сітуацыю ўмяшаўся “амерыканскі фактар” — Трамп заявіў пра намер прызначыць Коўла сваім спецпрадстаўніком ў Беларусі і выдаў чарговую порцыю кампліментаў Лукашэнку…

Хто ці што стаіць за сітуацыяй з метэазондамі і ці сапраўды яны нясуць пагрозу бяспецы Літвы? Якая роля ў канфлікце Мінска і Вільні адведзеная Расіі і ці чаканай была падтрымка пазіцыі Літвы з боку Польшчы? Якія мэты пераследуе Трамп, працягваючы гульню з Лукашэнкам, і якой будзе на гэта рэакцыя Крамля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński) ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.