Дваіх пасажыраў авіярэйса з Хургады затрымалі ў Брэсце пасля прызямлення

Дваіх пасажыраў авіярэйса з Хургады затрымалі ў Брэсце пасля прызямлення

23 лютага міліцыянты склалі адміністрацыйныя пратаколы на дваіх пасажыраў рэйса "Белавія", які ляцеў з Хургады ў Брэст. Пратаколы былі складзеныя за распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы, паведамляе "Віртуальны Брэст".

Гаворка ідзе пра 35-гадовага прадпрымальніка з Брэста і яго 32-гадовую знаёмую, жыхарку Германіі, якая нарадзілася ў Брэсце. Падчас палёту яны распівалі свае спіртныя напоі і палілі ў салоне. На заўвагі бортправадніцы пасажыры не рэагавалі. 

Зрэшты, самалёт прызямліўся без затрымак. На зямлі парушальнікаў сустрэлі міліцыянты і склалі на іх пратаколы. Абоім выпісалі штрафы на 12,75 рубля (0,5 базавай велічыні).