Два рэйсы з Санкт-Пецярбурга ў Мінск затрымліваюцца праз абмежаванне на палёты

"Белавія"

"Белавія"

Два рэйсы з Санкт-Пецярбурга ў Мінск затрымліваюцца праз абмежаванне на палёты ў аэрапорце "Пулкава". Адзін з іх выконвае беларуская "Белавія", другі — расійская "Pobeda".

Рэйс "Белавія" затрымліваецца на 1,5 гадзіны. Згодна з расклада мінскага аэрапорта, ён павінен быў прыбыць у 12:20. Але на гэты момант часам прыбыцця пазначана 13:50.

Два рэйсы з Санкт-Пецярбурга ў Мінск затрымліваюцца праз абмежаванне на палёты

Рэйс "Pobeda" мусіў прыляцець у 19:50, але на гэты момант час, калі ён сядзе ў Мінску, невядома. Больш як на тры гадзіны затрымліваецца і яго вылет з Мінска — замест 20:20 ён прызначаны на 23:45.

3 жніўня ў некалькіх расійскіх аэрапортах: "Пскоў", "Пулкава", "Сочы" — было ўведзенае абмежаванне на выкарыстанне паветранай прасторы. У "Расавіяцыі" гэта растлумачылі неабходнасцю захаваць бяспеку палётаў. А прычынай небяспекі сталі ўкраінскія беспілотнікі, заўважаныя ў неклькіх расійскіх рэгіёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.