Два міліцыянты загінулі ў Віцебску
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / ostrovets.by
У Віцебску загінулі два міліцыянты, паведамляе прэс-служба МУС.
Інцыдэнт адбыўся 9 студзеня каля 17:00. У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што ўчастковыя інспектары загінулі "пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку". Іншыя падрабязнасці інцыдэнту не раскрываюцца
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца ўсе акалічнасці.
Справу пад асабісты кантроль узяў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Тг-канал "Віцебск, я гуляю" піша, што гаворка ідзе не пра няшчасны выпадак. Паводле звестак канала, міліцыянт у пункце аховы правапарадку застрэліў напарніка, а потым застрэліўся сам.