Два кубінцы прабіраліся ў Польшчу па канструкцыях памежнага моста
За 10 студзеня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 68 чалавек, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
На ўчастку каля Мельніка група мігрантаў спрабавала штурмам узяць мяжу. А каля Тэрэспаля два кубінцы пераходзілі на польскі бок пад памежным мостам, прабіраючыся па яго канструкцыях.