Два грамадствы ў адной Беларусі: ці змогуць яны паразумецца?
Эксперты брытанскага цэнтра Chatham House правялі чарговае сацыялагічнае даследаванне. Вынікам якога стала разуменне, што прыхільнікі перамен і беларускага рэжыму жывуць у розных інфармацыйных пухірах. Якія ніякім чынам не перасякаюцца.
Ці дае праведзенае даследаванне адказ на пытанне, колькі ў Беларусі на самай справе прыхільнікаў перамен і прыхільнікаў Лукашэнкі? Ці магчымае паразуменне паміж двума грамадствамі адной Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар па даследаваннях “Цэнтра новых ідэй”, супрацоўнік брытанскага цэнтра Chatham House Рыгор Астапеня.