Два беларусы ў Гданьску пагражалі пісталетам таксоўцу-нігерыйцу

Двух беларусаў затрымалі за пагрозы пісталетам 

Двух беларусаў затрымалі за пагрозы пісталетам  / gdansk.policja.gov.pl

У польскім Гданьску два беларусы пагражалі таксоўцу пісталетам. Цяпер ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе паліцыя Гданьска.

Здарэнне адбылося ўначы ў суботу, 13 верасня. У гданьскую паліцыю звярнуўся 27-гадовы таксовец-нігерыец. Ён сказаў, што каля 22:30 атрымаў заказ на паездку ў цэнтр Гданьска. Двое мужчын, якія селі ў аўтамабіль, запатрабавалі везці іх у Сопат. Таксіст пагадзіўся, але сказаў, што кошт будзе вышэй, чым паездка ў цэнтр Гданьска.

Кліенты раззлаваліся, адзін з іх дастаў пісталет, прыставіў да галавы кіроўцы і запатрабаваў ехаць у Сопат. Кіроўца спыніў машыну, выскачыў з яе і стаў клікаць на дапамогу. Пасажыры тым часам уцяклі.

З дапамогай запісаў камер назірання паліцыя выявіла падазраваных — 40-гадовага і 32-гадовага грамадзян Беларусі. Паліцыя адзначае, што раней яны жылі ў Гданьску, а нядаўна памянялі адрасы. Абодвух затрымалі ў кватэры ў Сопаце зранку 18 верасня, калі яны спалі. У кватэры знайшлі пнеўматычны пісталет.

Два беларусы ў Гданьску пагражалі пісталетам таксоўцу-нігерыйцу
Двух беларусаў затрымалі за пагрозы пісталетам / gdansk.policja.gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.