Другі Пратасевіч? Як прапаганда выкарыстоўвае арышт Паўла Дурава — квіз
Што там у прапагандыстаў? / euroradio.fm
Арышт стваральніка Telegram Паўла Дурава стаў нечаканым падарункам для прапагандыстаў. Нарэшце ў іх з'явілася новая нагода пакрычаць пра "свабоду слова на Захадзе". Для гэтага ад іх патрабуецца толькі некалькі маніпуляцый фактамі і нічым не абгрунтаваных высноў і параўнанняў.
Як не патрапіць на вуду да прапагандыстаў і маніпулятараў у тэме арышту Дурава і наогул? Патрэніруем крытычнае мысленне разам з квізам!