Украінскія дроны атакавалі два хімзаводы ў Расіі

Так гараць расійскія хімзаводы / Скрыншот з відэа з сацсетак
Украіна ў ноч на 14 чэрвеня атакавала два расійскія хімічныя заводы. На іх вырабляюцца выбуховыя рэчывы і кампаненты выбухоўкі для зброі.
Пад удар трапіў хімкамбінат "Азот" у Нявіннамыску (Стаўрапольскі край, 550 км ад мяжы з Украінай) — ён вырабляе салетру ды аміяк. На скрыншоце відэа з сацсетак — уражанні жыхара горада, які быў шакаваны атакай на завод.
Таксама дроны атакавалі навакуйбышаўскую нафтахімічную кампанію ў Самарскай вобласці РФ — ад яе да расійска-ўкраінскай мяжы ўвогуле 890 км. Там размешчаная вытворчасць этылену, бензолу, прапілену.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.