Дрон атакаваў нафтаперакачвальную станцыю ў Чувашыі
Дрон атакаваў нафтаперакачвальную станцыю ў Чувашыі / futurezone.at
Украінскі беспілотнік у ноч на 27 верасня атакаваў нафтаперакачвальную станцыю каля пасёлка Конар у Цівільскім акрузе Чувашыі, паведаміў кіраўнік рэгіёна Алег Нікалаеў.
— Сёння раніцай на тэрыторыі Чувашскай Рэспублікі была зафіксавана спроба выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў з боку Украіны. Удар нанесены па нафтаперакачвальнай станцыі каля пасёлка Конар Цівільскага акругі, — піша Нікалаеў.
Паводле яго слоў, "пацярпелых няма", а шкода "незначная", хоць станцыя спыніла працу.
Пасёлак знаходзіцца прыкладна за 1000 кіламетраў ад мяжы з Украінай.