Дональд Трамп упершыню назваў Расію агрэсарам

Трамп назваў Расію агрэсарам

Трамп назваў Расію агрэсарам / politico.eu

Дональд Трамп упершыню назваў Расію агрэсарам. Раней Злучаныя Штаты блакавалі заявы, у якіх утрымлівалася такая ацэнка, а прэзідэнт нават ускладаў віну за вайну на Украіну.

"На гэтым тыдні загінула 8 тысяч салдат з абедзвюх краін. Больш з боку Расіі. Але калі ты агрэсар, ты губляеш больш", — перадае politico.eu словы Трампа, якія прагучалі падчас яго выступу перад журналістамі ў Белым доме.

У лютым адміністрацыя Трампа стала на бок Расіі і Паўночнай Карэі, адхіліўшы рэзалюцыю ААН з заклікам паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і асуджэннем дзеянняў Расіі. Таксама ЗША выступілі супраць заявы G7, у якой Расія была названая агрэсарам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.