Днямі ў Беларусі месцамі будзе да 18 градусаў цяпла

Зіма адступае

Зіма адступае / Euroradio

Вясна прыходзіць у Беларусь з апярэджаннем графіку. Гэта вынікае з прагнозу сіноптыкаў на бліжэйшыя дні.

У сераду, 5 сакавіка, дажджы пройдуць пераважна на паўночным усходзе краіны (уначы месцамі з мокрым снегам — магчымы слабы галалёд). Амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да +5 градусаў (у Мінску — 2-4 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +5 на паўночным усходзе да +14 на Брэстчыне (у сталіцы — ад +8 да +10).

У чацвер будзе пераважна без ападкаў, амаль па ўсёй краіне захаваецца моцны вецер. Уначы — 1-6 цяпла, удзень — ад +9 на паўночным усходзе да +17 на поўдні.

У пятніцу без ападкаў. Парывісты вецер прагназуецца толькі ўначы. У начныя гадзіны чакаецца ад -1 да +4, а ў дзённыя гадзіны — ад +9 на Віцебшчыне да +18 градусаў на паўднёвым захадзе краіны.

Днямі ў Беларусі месцамі будзе да 18 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
Днямі ў Беларусі месцамі будзе да 18 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.