Для ўдзелу ў Уімблдоне тэнісістам РБ трэба падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце
Тэніс, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Для ўдзелу ў Уімблдонскім турніры ўсе беларускія і расійскія тэнісісты будуць абавязаныя падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце. Пра гэта паведамілі ва Усеанглійскім клубе лаўн‑тэніса і кракета (AELTC).
Гэта азначае, што выступаць яны будуць як нейтральныя спартоўцы.
Уімблдонскі турнір адбудзецца з 1 па 14 ліпеня.
Летась на турніры дзейнічалі тыя ж правілы для нейтральных спартоўцаў. А вось у 2022-м арганізатары не дапусцілі на турнір прадстаўнікоў Беларусі і Расіі — у сувязі з агрэсіяй супраць Украіны.