Для "Белсата" рашэнне беларускага суда нічога не зменіць

Нагадаем, што 4 верасня Вярхоўны суд вызначыў Андрэя Белякова ўладальнікам гандлёвага знаку "Белсат" на тэрыторыі Беларусі. Кампанія Telewizja Polska S.A. абавязаная спыніць выкарыстанне гандлёвага знаку "Белсат" пры трансляцыі на тэрыторыі Беларусі і адмовіцца ад яго выкарыстання на інтэрнэт-сайце тэлеканалу, які даступны на тэрыторыі Беларусі. Кампанія таксама абавязаная выплаціць Белякову 9 988 800 беларускіх рублёў.

Прадстаўнік тэлеканалу "Белсат“ Міхась Янчук у каментары Радыё "Свабода" адзначыў, што ў іх дзейнасці пасля рашэння суда нічога не змянілася. Дзейнасьць "Белсата“ вядзецца па-за межамі Беларусі і па-за юрысдыкцыяй Беларусь. Каб перашкодзіць тэлеканалу, кажа Янчук, Андрэй Белякоў мусіць выйграць суд на тэрыторыі Еўрасаюза ці Польшчы. Бо тэлеканал не вядзе ніякай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. 

На фота svaboda.org — Міхась Янчук