Для аховы мяжы Беларусі з Літвой прыцягвалі рэзервістаў-памежнікаў
Рэзервістаў адпраўляюць дадому / t.me/SvetlyShliah/
Для аховы мяжы Беларусі з Літвой прыцягвалі рэзервістаў-памежнікаў. З пачатку верасня яны ўдзельнічалі ў ваенным зборы, які праходзіў на базе Інстытута памежнай службы ў вёсцы Дзевятні Жодзішкаўскага сельсавета Смаргонскага раёна.
Як паведамляе раённая газета, рэзервістаў (больш за 30 чалавек) прызывалі з Гродна і Гродзенскага раёна. Спачатку з імі займаліся ў вучэбным цэнтры, а пасля адправілі ў падраздзяленні Лідскага памежнага атрада. Цяпер жа іх адпраўляюць дадому.