Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прыслухаліся да праваабаронцы

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прыслухаліся да праваабаронцы

Праваабаронца Сяргей Усцінаў атрымаў адказ на свой зварот у пастаянную Камісію па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Ён прасіў распрацаваць законапраект па ўнясенню ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс зменаў, якія рэгламентуюць правядзенне агляду такім чынам, каб пры правядзенні дадзенага следчага дзеяння копія пратаколу агляду або канфіскацыі (як і ў выпадку ператрусу і выемкі), уручалася пад распіску асобе, у якога яны былі праведзены, альбо паўналетняму чальцу яго сям'і, інфармуе сайт spring96.org.

Як вынікае з адказу, "прапанова па карэктоўцы Крымінальна-працэсуальнага кодэкса будуць разгледжаны з удзелам усіх зацікаўленых дзяржаўных органаў пры падрыхтоўцы адпаведнага законапраекта да разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з улікам усіх патрабаванняў заканадаўства ў галіне законапраектнай дзейнасці".

Пастаянная камісія па заканадаўстве выказала праваабаронцу ўдзячнасць за яго меркаванне аб неабходнасці ўдасканалення беларускага заканадаўства.

Сяргей Усцінаў адзначае важнасць карэктыроўкі заканадаўства. Паводле яго слоў, без копіі пратаколу немагчыма быць упэўненым у захаванасці канфіскаваных рэчаў, акрамя таго, нельга выключыць магчымасць фальсіфікацыі.

Фота: spring96.org.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прыслухаліся да праваабаронцы