Украіна патрабуе тэрміновага пасяджэння Рады Бяспекі ААН пасля атакі на Кіеў

Ратавальныя работы на месцы трагедыі, Кіеў

Ратавальныя работы на месцы трагедыі, Кіеў / ДСНС Киева

Украіна склікала тэрміновае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН пасля расійскай атакі на Кіеў у ноч з 31 ліпеня, паведамляе выданне Hromadske. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Кіраўнік украінскай дыпламатыі ўпэўнены, што ў свету ёсць "неабходная сіла", каб "адзіным ціскам і прынцыповай пазіцыяй" спыніць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Раніцай 1 жніўня стала вядома пра 28 загінулых у выніку начной атакі на Кіеў. Сярод ахвяр — двухгадовае дзіця. Адзін з удараў прыйшоўся па жылой шматпавярхоўцы, дзе цалкам разбураны пад’езд. У выніку гэтай ночнай атакі пацярпелі 159 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.