Украінскі брамнік "Маккабі" не стаў паціскаць рукі беларускім футбалістам

Гэта адбылося перад матчам другога раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Гэта адбылося перад матчам другога раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый / Скриншот видео

Перад пачаткам гульні другога раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый паміж "Маккабі" і жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ", украінскі брамнік ізраільскага клуба Георгій Ермакоў адмовіўся паціскаць рукі футбалістам беларускага клуба.

Матч скончыўся паразай "аўтазаводцаў" з лікам 0:3 (1:4 па суме дзвюх гульняў) і вылетам клуба з еўракубкаў.

Нагадаем, што Беларусь з'яўляецца саагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны, і на беларускі спорт накладзены сур’ёзныя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.