Дэкрэт №2: Што чакае Беларусь, калі ўладу атрымаюць сілавікі?
Што рабіць у сітуацыі, калі Беларусь у выпадку “гвалтоўных дзеянняў” застанецца без Аляксандра Лукашэнкі, прапісана ў Дэкрэце №2 “Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу”. Там усё нібыта раскладзена па палічках: уся ўлада — Савету бяспекі, імгненнае ўвядзенне надзвычайнага альбо ваеннага становішча і гэтак далей.
Ці заўсёды “гвалтоўнасць смерці” — відавочная? У чым небяспека пераходу ўлады ў рукі сілавікоў і ці прапісаныя нюансы спынення ўведзенага надзвычайнага становішча? Ці здольныя замежныя гульцы скарыстацца сітуацыяй “пераходнага перыяду”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок.