Дажджліва і ветрана будзе 3 студзеня ў Беларусі
У аўторак будзе не зімовае надвор'е / pixabay.com
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 3 студзеня, паведамляе Белгідрамет.
Сіноптыкі прагназуюць дажджы — уначы па большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па поўначы. Зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны чакаецца парывісты заходні вецер — да 15-20 метраў за секунду. З гэтай нагоды абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 цяпла, удзень чакаецца ад 4 да 10 вышэй за нуль.