Дашліце фота са сваіх архіваў пра чалавека і прыроду для праекта VEHA
Незалежны архіў VEHA працуе над стварэннем новай кнігі на аснове фотаархіваў беларусаў. Яна будзе называцца "Людзі лесу", а яе тэма — узаемаадносіны чалавека і дрэваў, жывёлаў, раслінаў.
Да 20 лютага, VEHA прымае лічбавыя копіі фатаграфій з сямейных архіваў, на якіх чалавек узаемадзейнічае з дзікай прыродай. Фота павінны быць зняты на тэрыторыі сучаснай Беларусі, да 1980 года! Калі ласка дасылайце іх на [email protected] з апісаннем: "Хто? Дзе? Калі? Каму належыць архіў?" Усе сабраныя здымкі будуць апублікаваны ў архіве VEHA, а найбольш цікавыя стануць кнігай!
"Наша праца гэта захаванне візуальнай гісторыі Беларусі і ўключэнне ў гэты працэс кожнага", — пішуць стваральнікі VEHA.
"Людзі лесу" ад VEHA