Даішнікі перасядуць на беларускія матацыклы. Як выглядае Minsk СХ 650?
Новый Minsk СХ 650 / "Минск-Новости"
Даішнікі Цэнтральнага РАУС Мінска перасядуць на новыя матацыклы ад мінскага "МотаВелаЗавода".
Як паведамляюць у МУС, новы матацыкл ДПС Minsk СХ 650 створаны спецыяльна для папярэджання правапарушэнняў сярод уладальнікаў мотатранспарту.
Транспартны сродак абсталяваны абаронай рухавіка і радыятара, мае відэарэгістратар. Бяспеку кіроўцаў будуць забяспечваць бакавыя дугі і адаптары. У МУС запэўніваюць, што па сваіх тэхнічных характарыстыках матацыкл не саступае замежным аналагам. Ці так гэта насамрэч, пакажа час.
Harley-Davidson FLHTP и Minsk СХ 650