Дачка Статкевіча на цэнтральным нямецкім тэлеканале распавяла пра бацьку

Кацярына апавяла пра поўную інфармацыйную блакаду вакол вязняў, пра тое, што да іх не дапускаюць адвакатаў. А таксама пра дыктатарскую сістэму, што існуе ў Беларусі. Сітуацыю на радзіме беларуска апісала як "стан шоку", паведамляе "Наша Ніва".

Кацярына Статкевіч працуе ў Германіі на карпарацыю Audi, але трымае сувязь з бацькаўшчынай.