Да +26°С і навальніцы. Якім будзе надвор'е на Вялікдзень, 20 красавіка

Навальніца ў Гомелі

Навальніца ў Гомелі / progomel.by

Да 26 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў нядзелю, 20 красавіка. Дзень будзе цёплы, але мокры: месцамі на Вялікдзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, а месцамі — навальніцы.

Уночы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўночы складзе ад 7 да 13 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад +20°С да +26°С. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Мінску 20 красавіка чакаецца кароткачасовы дождж і моцны вецер. Таксама магчымая навальніца.

Вецер будзе паўднёвы, парывамі да 14 м/с. Уночы тэмпература паветра складзе +11°С … +13°С. Удзень слупкі тэрмометраў пакажуць ад +20 да +22 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.