Да +23 будзе ў Беларусі 3 чэрвеня
У пятніцу, 3 чэрвеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, а ўдзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі па паўночным захадзе Беларусі. Вецер будзе заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да +14. Удзень прагназуецца 18-23 цяпла.