Цёпла і камфортна. Якое надвор’е будзе ў Беларусі на выхадныя

Цёпла і камфортна. Якое надвор’е будзе ў Беларусі на выхадныя

Цёпла і камфортна. Якое надвор’е будзе ў Беларусі на выхадныя / onliner.by

У выхадныя беларусаў чакае цёплае і камфортнае надвор’е. Сярэдняя тэмпература будзе блізкай да сваёй кліматычнай нормы, але без кароткачасовых дажджоў і навальніц не абыдзецца.

У суботу чакаецца зменлівая воблачнасць. Раніцай тэмпература ў большасці раёнаў да +16 °C. З улікам ветру і вільготнасці будзе адчувацца крыху халадней. Удзень слупкі тэрмометраў пакажуць ад +20 °C у Віцебску да +27 °C у Брэсце. Вечарам тэмпературны фон складзе ад +18 °C на паўночным усходзе да +25 °C на паўднёвым захадзе.

У нядзелю, 10 жніўня, днём воблачна з праясненнямі. Уначы — без ападкаў, удзень у большасці раёнаў кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя ліўні і навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні, умераны, пры навальніцах парывісты, часам моцны. Тэмпература паветра ўначы — ад +8 °C на паўднёвым усходзе да +16 °C на захадзе і поўначы, удзень — ад +21 °C на паўночным захадзе да +29 °C на поўдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.