Цыклон Еў пад Брэстам cадзьмуў з трасы фуру (фота)

На Камянецкім кальцы на выездзе ў бок Кобрына вецер спіхнуў пад адхон фуру. Ужо ў кювеце  аўтацягнік кабінай зарыўся ў земляны насып каля прыдарожнага слупа. На шчасце, ніхто не пацярпеў.  



Дарэчы, штармавое папярэджанне Белгідрамета засталося ў сіле і на панядзелак.



Нагадаем, што цыклон прыйшоў у Беларусь у суботу. Ад парываў ветру пацярпелі некалькі дзясяткаў населеных пунктаў у 22 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.