COVID-19 у Беларусі: +1922 новыя выпадкі за суткі
Каранавірус у Беларусі / DW
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за суткі зарэгістраваныя 1922 пацыенты з COVID-19. Афіцыйная статыстыка ўжо другі тыдзень не пераходзіць рысу ў 2000 новых выпадкаў.
Выпісаныя за апошнія суткі 2272 пацыенты.
Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 179 тыс. 196 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. Паправіліся і выпісаныя 157 079 пацыентаў. Памерлі, паводле афіцыйных дадзеных, 1349 чалавек.
Усяго ў краіне праведзены 3 млн 827 тыс. 451 тэст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.