COVID-19 у Беларусі: 1916 новых выпадкаў за апошнія суткі

У аптэцы / Еўрарадыё
У аптэцы / Еўрарадыё

У Беларусі за суткі зарэгістравана 1916 пацыентаў з COVID-19, памерла 9 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. Выпісана 2706 пацыентаў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, ад пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 184 922 чалавекі, у якіх тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік.

Паправіліся 164 538 пацыентаў, у якіх дыягназ COVID-19 быў пацьверджаны раней.

Калі верыць Мінздароўя, за ўвесь перыяд распаўсюджвання каранавіруса на тэрыторыі Беларусі памерлі 1 376 пацыентаў. Гэта значыць, за суткі каранавірус прынес 9 новых смерцяў. Такая ж статыстыка назіралася апошнія двое сутак.

За мінулыя суткі было выканана 28 807 тэстаў на COVID-19. Усяго ў Беларусі праведзена  3 міліаны 912 тысяч 583 теста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.