Ціханоўская ўдзельнічае ў сустрэчы Савета Еўропы, дзе абвесцяць трыбунал над РФ

Святлана Ціханоўская і віцэ-прэм’ер Люксембурга Ксаўе Бетэль

Святлана Ціханоўская і віцэ-прэм’ер Люксембурга Ксаўе Бетэль / прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская ў Люксембургу ўдзельнічае ў міністэрскай сустрэчы Савета Еўропы. На гэтай сустрэчы будзе абвешчана пра стварэнне трыбуналу за злачынствы Расіі супраць Украіны.

У сваім выступе перад міністрамі лідарка беларускіх дэмсілаў плануе патлумачыць і дэталёва раскрыць суагрэсарскую ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне. Таксама Ціханоўская мяркуе пераканаць удзельнікаў сустрэчы ў неабходнасці прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных.

У Ціханоўскай таксама запланаваны шэраг асабістых сустрэчаў з міністрамі, якія ўдзельнічаюць у сесіі. Падчас іх плануецца абмеркаваць наступныя тэмы: 
— магчымасці, метады і шляхі вызвалення беларускіх палітвязняў;
— падтрымка беларускай дыяспары; 
— дапамога беларускім незалежным медыя;
— супраца паміж дэмакратычнымі сіламі і Саветам Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.