“Мірны план Пуціна”: ці паверыць у яго Захад і пры чым тут Кітай — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Лідары чатырох краін Еўропы, падчас свайго наведвання Кіева (ці па выніку) выставілі ультыматум Пуціну: спыненне вагню на 30 дзён, падчас якога выходзіць на пачатак перамоўнага працэсу аб заканчэнні вайны. У адказ, падчас начнога выступу ў Крамлі, Пуцін прапанаваў Украіне сустрэцца ў Стамбуле 15 траўня. Каб пачаць перамовы. Падчас якіх, магчыма, выйсці на прыпыненне вагню. Трамп у сацсетках радасна ўздыхнуў: Працэс пайшоў!”, Макрон заўважыў, што гэтага недастаткова, а z-патрыёты назвалі Пуціна “куколдам”, які “выпрошвае перамовы” і “ганьбіць вялікую Расію”.
Ці верыць Еўропа ў магчымасць мірнага завяршэння вайны ва Украіне і на якіх умовах? Што можа зрабіць Еўропа, каб падтрымаць Украіну не толькі на словах і чаму канцлер Мерц засакрэціў спіс ваеннай дапамогі Кіеву? Ці варта чакаць санкцый ЕС не толькі Маскве і Мінску, але і тым краінам Еўропы, лідары якіх паехалі на парад Пуціна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.