Ціханоўская пра прыпыненне фінансавання ЗША: звярнуліся да еўрапейцаў

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе каманды падчас брыфінгу 26 студзеня 2025 года / Еўрарадыё
Дэмсілы на чале са Святланай Ціханоўскай паспрабуюць патлумачыць новай адміністрацыі ЗША важнасць падтрымкі для беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама працуюць з ЕС і асобнымі краінамі, каб тыя павялічылі фінансаванне на 90 дзён, пакуль ЗША паставілі яго на паўзу.
"Канешне, вельмі прыкра, што спынілася дапамога ЗША, але мы не будзем сядзець і чакаць, якія рашэнні будуць прынятыя", — сказала Ціханоўская 26 студзеня падчас брыфінга ў Варшаве.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, новы ўрад ЗША часова спыніў і пераглядае міжнародныя праграмы падтрымкі. Паўзу ў фінансаванні адчуюць у тым ліку і незалежныя беларускія медыя. Таму цяпер самы час згадаць пра тое, што вы таксама можаце падтрымаць @euroradio. Самы зручны спосаб — праз Patreon, вось нашая старонка: https://www.patreon.com/euroradio
Праз тры месяцы амерыканскія праграмы падтрымкі размарозяцца, і сітуацыя ізноў будзе больш стабільнай. Давайце пратрымаемся гэты час разам!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.